Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2026

НАН Беларусі і Харбінскі політэхнічны ўніверсітэт абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Шчарбакоў абмеркаваў з прарэктарам Харбінскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР) Лю Цін перспектыўныя напрамкі навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне касмічных даследаванняў і штучнага інтэлекту, а таксама магчымасць правядзення сумеснага конкурсу навуковых работ і праектаў.

У ходзе сустрэчы бакі дамовіліся аб арганізацыі сумесных стажыровак для маладых вучоных і рэалізацыі сумесных праектаў у рамках конкурсных праграм.

Дэлегацыя НАН Беларусі знаходзіцца з візітам у г. Харбіне (Кітай) з 26 па 29 красавіка для ўдзелу ў Кітайска-Беларускім навукова-тэхнічным форуме ў сферы электроннай інфармацыі. У рамках Форуму члены беларускай дэлегацыі выступілі з дакладамі, у якіх прадставілі ключавыя дасягненні акадэмічных арганізацый у галіне штучнага інтэлекту, касмічных даследаванняў, мікраэлектронікі, нанаінжынерыі і іншых сумежных сферах.