Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.04.2026

Біятэхналогіі, с/г, машынабудаванне. НАН Беларусі і ўрад Комі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сёння адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка з дэлегацыяй Рэспублікі Комі на чале са Старшынёй Урада Дзмітрыем Братыненка.

Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы машынабудавання, сельскай гаспадаркі і біятэхналогій, а таксама магчымасць пастаўкі абсталявання для перапрацоўкі мінеральнай сыравіны ва ўмовах нізкіх тэмператур.

Уладзімір Каранік адзначыў высокі патэнцыял супрацоўніцтва, падкрэсліўшы важнасць адкрытага дыялогу для паспяховай рэалізацыі любых праектаў і намечаных планаў.

У сваю чаргу Дзмітрый Братыненка паведаміў, што ва ўмовах дынамічна змяняемага свету важна захоўваць не толькі эканамічныя, але і культурныя сувязі, а таксама агульную гістарычную спадчыну.

У 2023 годзе РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі» і ФДБАУ «Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Рэспублікі Комі» заключылі Пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве. З 2023 па 2026 гг. ажыццяўляліся ўзаемныя вусныя кансультацыі па розных напрамках жывёлагадоўлі, уключаючы кармленне, селекцыю і развядзенне, тэхналогіі ўтрымання, выкарыстанне ДНК- і біятэхналогій.