У Акадэміі навук абмеркавалі пытанні правядзення сумесных касмічных даследаванняў і рэалізацыі праграм
У Акадэміі навук сёння адбылося пасяджэнне Навуковага савета па космасе Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), на якім абмяркоўваліся пытанні правядзення сумесных касмічных даследаванняў і рэалізацыі праграм.
У ходзе сустрэчы адбыўся абмен думкамі па развіцці касмічнай галіны. Асаблівая ўвага была ўдзелена беларускім ініцыятывам, накіраваным на пашырэнне ўдзелу краіны ў міжнародных касмічных праектах і развіццё перспектыўных тэхналогій.
У пасяджэнні ўдзельнічалі прадстаўнікі НАН Беларусі, Інстытута касмічных даследаванняў РАН, Сібірскага аддзялення РАН, НДЦ «Курчатаўскі інстытут», НАН Кыргызскай Рэспублікі і інш.
Навуковы савет па космасе МААН заснаваны 18 кастрычніка 2018 года з мэтай развіцця супрацоўніцтва і каардынацыі сумеснай дзейнасці ў касмічнай сферы.