Уладзімір Каранік: Турызм – гэта магчымасць паказаць прыгажосць нашай краіны, багацце айчыннай культуры, пазнаёміць з нашымі нацыянальнымі традыцыямі і дасягненнямі
Пра гэта сказаў кіраўнік НАН Беларусі падчас сустрэчы з кіраўніцтвам і калектывам ТАА «Белагратэрмінал», якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання на тэму «Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі».
«Нам ёсць чым ганарыцца. Мы гатовыя прыняць усіх турыстаў, якія прыедуць пазнаёміцца з гісторыяй, прыродай і турыстычным патэнцыялам нашай краіны. У нас актыўна развіваецца прамысловы турызм, экатурызм, пастаянна распрацоўваюцца новыя турыстычныя маршруты для розных катэгорый грамадзян».
«Дружба паміж народамі – аснова дружбы паміж краінамі. Наша адкрытасць і добразычлівасць да суседзяў дапамогуць грамадзянам іншых дзяржаў крытычней ставіцца да фэйкаў, якія распаўсюджваюцца ў СМІ суседніх краін».
«Але ў цэлым, калі ўжо пераходзіць да праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на найбліжэйшыя пяць гадоў, то турызм – гэта адзін са значных кірункаў. Мы разумеем, што Рэспубліка Беларусь павінна шукаць новыя пункты для росту эканомікі і прыцягнення інвестыцый. Турызм – гэта адзін з іх, але напрамкі развіцця гэтым не абмяжоўваюцца».
Па завяршэнні сустрэчы было падпісана пагадненне паміж Інстытутам мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і ТАА «Белагратэрмінал» аб распрацоўцы тэхналогіі атрымання ўзбагачанага бялком прадукту метадам цвёрдафазнай мікробнай ферментацыі соевага шроту.