Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.06.2026

Аб'яўлены конкурс для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2027 год

У адпаведнасці з Палажэннем аб стыпендыях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам, слухачам, курсантам, аспірантам, ад'юнктам, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 сакавіка 2026 г. № 84, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі абвясцілі аб правядзенні адкрытага конкурсу па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам на 2027 год.

Для прызначэння стыпендый арганізацыі НАН Беларусі да 15 верасня 2026 г. прадстаўляюць дакументы па вылучэнні кандыдатур з ліку аспірантаў, якія навучаюцца на дзённай форме ў навуковых арганізацыях НАН Беларусі, у Галоўнае ўпраўленне кадраў і кадравай палітыкі апарата НАН Беларусі (220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, к. 404, тэлефон для даведак: +375 (17) 350-26-03, адк. Іванюковіч Ганна Уладзіміраўна).

Заявачныя дакументы афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, устаноўленымі Палажэннем аб парадку правядзення ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі конкурсу па вылучэнні кандыдатур для прызначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам, зацверджаным загадам Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ад 03.06.2026 № 118.

З пералікам неабходных дакументаў і рэкамендацыямі па іх афармленні, формамі асобных заявачных дакументаў можна азнаёміцца па спасылках ніжэй:
Пералік дакументаў і рэкамендацыі па афармленні
Дадаткi 1-4
Узор тытульнага ліста