НАН Беларусі аб'яўляе аб пачатку прыёму заявак для ўдзелу ў конкурсе стартап-праектаў «100 інавацый маладых вучоных»
Асноўныя задачы конкурсу: прасоўванне таленавітых маладых навукоўцаў, выяўленне кропак акселерацыі праектаў, садзейнічанне камерцыялізацыі вынікаў навуковых даследаванняў, дапамога ў пошуку інвестыцыйнай падтрымкі праектаў.
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца работнікі арганізацый, занятыя ў выкананні навуковых даследаванняў, да дасягнення імі наступнага ўзросту: доктар навук – да 40 гадоў; кандыдат навук, работнік без ступені, які атрымаў вышэйшую адукацыю, аспірант, магістрант – да 35 гадоў.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць пакет дакументаў (заяўку, прэзентацыю да 10 слайдаў, відэаматэрыялы, фатаграфіі, акты выпрабаванняў, патэнтныя дакументы пры наяўнасці) на электронную пошту 100innovations@presidium.bas-net.by.