Анлайн-галасаванне па паказчыку «Эстэтычнасць» для прысваення Дзяржаўнага знака якасці
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2024 г. № 224 «Аб парадку прысваення Дзяржаўнага знака якасці» інфармуе, што ў цяперашні час праводзіцца работа па прысваенні прадукцыі Дзяржаўнага знака якасці.
З 1 чэрвеня 2026 г. ажыццяўляецца ацэнка прадукцыі па паказчыках якасці: бяспека, экалагічнасць, інавацыйнасць, тэхналагічнасць, эстэтычнасць. Ацэнку па першых чатырох з іх праводзяць адказныя органы: Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, галіновыя органы дзяржаўнага кіравання.