НАН Беларусі прыняла ўдзел у Форуме акадэмій навук БРІКС
Сёння ў фармаце ВКС адбылося папярэдняе пасяджэнне Форуму акадэмій навук БРІКС «Выкарыстанне штучнага інтэлекту для ўстойлівага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва краін Глабальнага Поўдня». У яго рабоце прыняў удзел намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Труханаў.
У сваім выступе ён адзначыў, што навука адыгрывае ключавую ролю ў вырашэнні нашых агульных глабальных праблем – ад устойлівасці да змены клімату да аховы здароўя, ад харчовай бяспекі да зніжэння рызыкі стыхійных бедстваў.
«Штучны інтэлект – гэта не проста тэхналагічны рубеж, гэта стратэгічны фактар, здольны дапамагчы нашым краінам пераадолець інфраструктурныя прабелы, сумесна распрацоўваць стратэгічныя рашэнні і ператварыць нашы калектыўныя даныя і таленты ў агульны росквіт. Мы цалкам згодныя з тым, што ШІ можа пераўтварыць матэрыялазнаўства, ахову здароўя, праблему змены клімату, сельскую гаспадарку і кіраванне стыхійнымі бедствамі, пры гэтым забяспечваючы справядлівасць, давер і эфектыўнае кіраванне», – заявіў Аляксей Труханаў.