XХV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2026)
19 лістапада 2026 г. у Мінску ў АІПІ НАН Беларусі адбудзецца XХV Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі» (РІНТІ-2026) па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 6.
Арганізатарамі канферэнцыі з'яўляюцца: Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Запрашаюцца прадстаўнікі беларускіх і замежных арганізацый, навуковыя работнікі, прафесарска-выкладчыцкі склад арганізацый і ВНУ, супрацоўнікі бібліятэк, аспіранты, спецыялісты ў галіне лічбавізацыі і штучнага інтэлекту.
Работа канферэнцыі плануецца па наступных напрамках:
Аналіз стану і праблем развіцця адзінай інфармацыйнай прасторы, метады і сродкі забеспячэння яе фарміравання, выкарыстання і развіцця ў інтарэсах грамадзян, грамадства і дзяржавы.
Развіццё асноўных напрамкаў і тэхналогій лічбавай трансфармацыі: электронная дзяржава, лічбавая эканоміка, электронны гандаль і лагістыка, электроннае навучанне, электронная ахова здароўя, электронныя бібліятэкі, алічбоўка культурнай спадчыны, фарміраванне нацыянальнага электроннага кантэнту.
Фарміраванне нарматыўна-прававой базы, інтэграванай сістэмы стандартызацыі (уніфікацыі), сертыфікацыі, экспертызы, ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі праграм і праектаў у галіне інфарматызацыі і сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі.
Распрацоўка і ўкараненне карпаратыўных сістэм навукова-тэхнічнай інфармацыі, бібліятэчна-інфармацыйных сістэм і тэхналогій для аўтаматызацыі інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці. Публікацыйная актыўнасць навукоўцаў і арганізацый.
Рэгіянальная інфарматызацыя і інфармацыйная інфраструктура. Абмеркаванне пытанняў інфармацыйнай падтрымкі навукі і адукацыі на аснове сучасных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій, арганізацыі адзінай навукова-інфармацыйнай прасторы.
Даследаванні працэсаў лічбавізацыі эканомікі і грамадства.
Кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.
Падчас правядзення канферэнцыі ў фае канферэнц-залы будзе прадстаўлена экспазіцыя з падборам літаратуры ў галіне НТІ ад ЦНБ НАН Беларусі, БелСГБ НАН Беларусі, РНТБ, а таксама стэнды з вынікамі навуковых дасягненняў вучоных НАН Беларусі.
Удзельнікі канферэнцыі падчас рэгістрацыі атрымаюць надрукаваны зборнік дакладаў, куды будуць уключаны ўсе прадстаўленыя навуковыя матэрыялы.
Кантактная інфармацыя:
Венгераў Віктар Мікалаевіч vengerov@basnet.by +(375 17) 270-22-08
Грыгянец Рамуальд Браніслававіч griganec@bas-net.by +(375 17) 270-25-26
АІПІ НАН Беларусі, 220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 25, офіс 513.
Для лістоў: АІПІ НАН Беларусі, 220012, г. Мінск, вул. Сурганава, 6.