Віншаванне Уладзіміра Караніка з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
«Дата 3 ліпеня непарыўна звязана з вялікай гістарычнай падзеяй – вызваленнем нашай сталіцы, горада-героя Мінска, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэты дзень увасабляе мужнасць, нязломную волю і гераізм беларускага народа, які абараніў сваё права жыць на роднай зямлі, самастойна вызначаць свой лёс і ўпэўнена глядзець у будучыню», – гаворыцца ў тэксце віншавання.
Уладзімір Каранік адзначыў, што незалежнасць – гэта не толькі палітычны суверэнітэт, але і высокі ўзровень інтэлектуальнага, навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага патэнцыялу.
«Час ставіць перад беларускай акадэмічнай навукай маштабныя задачы, якія патрабуюць максімальнай канцэнтрацыі сіл, нестандартных падыходаў і важкіх практычных вынікаў. Менавіта навукоўцы знаходзяцца на пярэднім краі барацьбы за эканамічную бяспеку і імпартазамяшчэнне, забяспечваючы ўкараненне перадавых айчынных распрацовак у рэальны сектар эканомікі», – сказаў ён.
Кіраўнік Акадэміі навук выказаў удзячнасць за адданасць навуцы і важкі ўклад ва ўмацаванне беларускай дзяржавы і пажадаў усім моцнага здароўя, новых смелых ідэй і адкрыццяў на карысць роднай Беларусі.