Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.07.2026

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Нацыянальнае агенцтва даследаванняў і інавацый Інданезіі падпісалі пагадненне аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх арганізацый Уладзімір Каранік і Арыф Сатрыя.

Дакумент ахоплівае шырокі спектр прыярытэтных напрамкаў, якія выклікаюць узаемную цікавасць для абедзвюх краін.

Сярод ключавых галін супрацоўніцтва – энергетыка, энергазберагальныя тэхналогіі, а таксама тэхналогіі, звязаныя з сельскай гаспадаркай.  

Асаблівая ўвага надаецца развіццю прамысловых і будаўнічых тэхналогій і вытворчасцяў.

У рамках пагаднення бакі маюць намер актыўна развіваць хімічныя, нана- і біятэхналогіі, а таксама інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі.

Для рэалізацыі сумесных ініцыятыў прадугледжваюцца разнастайныя формы ўзаемадзеяння.  

У прыватнасці, мяркуецца актыўны ўдзел у сумесных навукова-даследчых і інавацыйных праектах і праграмах, абмен візітамі навукоўцаў, аспірантаў і дактарантаў.

Падпісанне гэтага пагаднення адкрывае новыя гарызонты для беларускіх і інданезійскіх вучоных і накіравана на ўмацаванне двухбаковых адносін і вырашэнне актуальных глабальных задач.