Прадстаўнікі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак
Напярэдадні аднаго з галоўных дзяржаўных святаў – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – прадстаўнікі апарату Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да абеліска на 9-м кіламетры Маскоўскай шашы ва Уруччы.
У ходзе цырымоніі прадстаўнікі Акадэміі навук ушанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны і мірных жыхароў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы, схіліўшы галовы ў знак падзякі і павагі.
Дзень Незалежнасці нагадвае нам усім пра неабходнасць беражлівага захавання гістарычнай памяці і ўмацавання адзінства беларускага народа.