Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.07.2026

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік правёў рабочую сустрэчу з Міністрам сельскай гаспадаркі Рэспублікі Узбекістан Ібрахімам Абдурахмонавым

У цэнтры ўвагі – ключавыя напрамкі двухбаковага ўзаемадзеяння і перспектывы рэалізацыі сумесных навуковых праектаў.

Уладзімір Каранік адзначыў, што супрацоўніцтва паміж краінамі выйшла на высокі ўзровень у сферы прыкладных і гуманітарных даследаванняў.  

Асаблівая ўвага надаецца такім прыярытэтным напрамках, як фізіка, матэматыка, матэрыялазнаўства і штучны інтэлект.

«Нас аб'ядноўвае не толькі навуковая цікавасць, але і агульныя падыходы да захавання гістарычнай памяці. Сёння ў рамках сумесных конкурсаў паспяхова рэалізуецца больш за 60 праектаў, аднак патэнцыял для пашырэння нашага партнёрства застаецца значным», – адзначыў кіраўнік Акадэміі навук.

Уладзімір Каранік таксама дадаў, што НАН актыўна прымае на стажыроўкі маладых навукоўцаў і аспірантаў з Узбекістана, што спрыяе абмену вопытам і ведамі.

У сваю чаргу Ібрахім Абдурахмонаў паведаміў аб важным этапе ў развіцці ўзбекскай навукі – адраджэнні Акадэміі сельскагаспадарчых навук.

Ён падкрэсліў, што дзяржава робіць асаблівы ўпор на інавацыі і выказаў гатоўнасць да прамога фінансавання сумесных беларуска-ўзбекскіх распрацовак.

«У нас функцыянуе 21 навукова-даследчы інстытут і 10 профільных універсітэтаў. Мы зацікаўленыя ў інтэграцыі з беларускімі калегамі, абмене вопытам і навучанні нашых спецыялістаў», – заявіў Ібрахім Абдурахмонаў.

Вынікам сустрэчы стала дамоўленасць аб падрыхтоўцы праграмы двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеянні па лініі сумесных магістарскіх і аспіранцкіх праграм.