Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.07.2026

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала работу тэматычная секцыя «Супрацоўніцтва ў сацыяльнай і гуманітарнай сферы», якая праходзіць у рамках III Форуму рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана

Удзельнікамі дыскусіі сталі прадстаўнікі акадэмічных колаў, вузаўскай навукі, сферы аховы здароўя, спорту, турызму, а таксама органаў дзяржаўнага кіравання дзвюх краін.

Адкрываючы дыскусію, Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік нагадаў, што цяперашняе партнёрства – гэта вынік сістэмнай работы, распачатай яшчэ ў 2018 годзе, калі было падпісана базавае пагадненне паміж акадэміямі навук Беларусі і Узбекістана.  

Менавіта тады быў закладзены падмурак для цеснага навуковага дыялогу, які за апошнія пяць гадоў падмацаваўся цэлым шэрагам міжведамасных пагадненняў.

«Гэтыя дакументы не проста фармальнасць, а рэальны інструмент для запуску новых прарыўных праектаў, у тым ліку ў сферы фармацэўтыкі і аховы здароўя, біятэхналогій, новых матэрыялаў, «зялёнай» энергетыкі, цыфравізацыі», – падкрэсліў Уладзімір Каранік.

Асаблівую ўвагу кіраўнік Акадэміі навук надаў падабенству падыходаў да арганізацыі навуковай дзейнасці. У прыватнасці, акадэміі навук абедзвюх краін працуюць па падобным праграмна-мэтавым прынцыпе.

«Патэнцыял нашага супрацоўніцтва далёка не вычарпаны. Упэўнены, што сённяшняя дыскусія дазволіць нам вызначыць новыя «кропкі росту» і выйсці на якасна іншыя гарызонты ўзаемадзеяння», – рэзюмаваў Уладзімір Каранік.


Тэгi
#форумы