Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

09.07.2026

Акадэміі навук Беларусі і Узбекістана падпісалі Мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве

Подпісы пад дакументам паставілі кіраўнікі дзвюх арганізацый – Уладзімір Каранік і Шаўкат Аюпаў.

Цырымонія падпісання адбылася сёння ў прысутнасці лідараў дзвюх дзяржаў у Мінску.

Дакумент ахоплівае шырокі спектр прыярытэтных напрамкаў, якія маюць узаемны інтарэс.  

У ліку ключавых абласцей – фізіка, біялогія і біятэхналогіі, хімія і хімічныя тэхналогіі, нанатэхналогіі, новыя матэрыялы, медыцына, фармацыя, а таксама штучны інтэлект.

У рамках падпісанага пагаднення мяркуецца таксама абмен вопытам і навукова-тэхнічнай інфармацыяй у даследчых мэтах.

Акрамя таго, бакі маюць намер разгледзець магчымасці для сумеснай рэалізацыі навуковых і інавацыйных праектаў, а таксама арганізаваць конкурсы для падтрымкі фундаментальных і прыкладных даследаванняў.