Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

14.07.2026

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксей Труханаў правёў рабочую сустрэчу з прадстаўнікамі Акадэміі сельскагаспадарчых навук правінцыі Шаньдун

У фокусе ўвагі – сумесныя распрацоўкі ў галіне біятэхналогій і сучасныя метады ў жывёлагадоўлі, у тым ліку птушкагадоўлі, а таксама супрацоўніцтва ў галіне ветэрынарыі.  

Бакі таксама абмеркавалі перспектывы абмену тэхналогіямі і сумесныя праекты, якія дапамогуць умацаваць харчовую бяспеку на якасна новым узроўні.

Аляксей Труханаў падкрэсліў, што беларуска-кітайскае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва мае добрую даўнюю аснову і цяпер галоўная задача навукоўцаў – гэта ўкараненне інавацый у рэальны сектар эканомікі.

«Рэалізацыя нашых дамоўленасцей дасць магчымасць не толькі ўмацаваць нашы двухбаковыя навуковыя сувязі, але і ўнесці значны ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу абедзвюх краін, зрабіць яго больш эфектыўным і сучасным», – сказаў ён.