Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.08.2026

НАН Беларусі аб'яўляе конкурс па выбары выканаўцаў праектаў падпраграмы 10 «Устойлівае развіццё АПК»

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, як заказчык Дзяржаўнай праграмы «АПК будучыні» на 2026-2030 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2025 № 814, аб'яўляе аб правядзенні конкурсу па выбары выканаўцаў праектаў падпраграмы 10 «Устойлівае развіццё АПК»:

«Завяршэнне стварэння лініі атрымання насення айчынных бацькоўскіх форм і гібрыдаў кукурузы ў РНДУП «Палескі інстытут раслінаводства» (будаўніцтва будынка склада № 1 на зямельным участку з кадастравым нумарам 322300000001006851, размешчанага па адрасе: Гомельская вобласць, Калінкавіцкі раён);

«Будаўніцтва фітатрона і рызатрона з мадэрнізацыяй будынка лабараторнага корпуса пад сховішча нацыянальнага генетычнага фонду ў РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве» ў г. Жодзіна, вул. Ціміразева, д. 1». Карэкціроўка.

Для правядзення конкурснага адбору пакет дакументаў павінен быць аформлены ў адпаведнасці з пастановай НАН Беларусі ад 07.09.2016 № 6.

Месца (паштовы адрас) прыёму конкурсных прапаноў: 220072, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66, пак. 214.

Дата канчатковага тэрміну прыёму конкурсных прапаноў: 11.09.2026.

Дата правядзення конкурсу: 14.09.2026.

Даведацца падрабязней можна ў паведамленнях ТУТ і ТУТ.