У Мінску абмеркавалі ход падрыхтоўкі да правядзення пасяджэння Экспертна-кансультатыўнага расійска-беларускага савета па гісторыі
Акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч правёў сёння рабочую сустрэчу з намеснікам начальніка ўпраўлення Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па дзяржаўнай палітыцы ў гуманітарнай сферы, намеснікам Старшыні РВГТ Мікалаем Аўсіенка і намеснікам дэкана гістарычнага факультэта МДУ імя М. В. Ламаносава Аксанай Солапавай.
Падчас рабочай нарады абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да правядзення шостага пасяджэння Экспертна-кансультатыўнага расійска-беларускага савета па гісторыі, накіраванага на ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне гістарычнай навукі паміж дзвюма краінамі.
У рамках сустрэчы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне: акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза былі ўдастоены падзячных лістоў Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі за захаванне гістарычнай праўды. Аляксандр Каваленя таксама атрымаў ганаровую грамату Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
Праграмай візіту расійскай дэлегацыі запланавана наведванне вёскі Гарадзішча Мінскага раёна і азнаямленне са старажытнарускім горадам на р. Менцы.