На 90-м годзе жыцця памёр акадэмік Анатоль Мікалаевіч Міхайлаў
Сёння ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося развітанне з чалавекам, чыё імя стала сінонімам цэлай эпохі ў айчыннай прамянёвай дыягностыцы – акадэмікам Анатолем Мікалаевічам Міхайлавым, які памёр 14 жніўня 2026 года на 90-м годзе жыцця .
Шлях Анатоля Мікалаевіча ў медыцыне пачаўся ў 1961 годзе з працы радавым рэнтгенолагам у Гомелі.
На працягу амаль паўстагоддзя – з 1977 года – ён нязменна ўзначальваў кафедру прамянёвай дыягностыкі, фарміруючы стандарты сучаснай медыцынскай візуалізацыі.
Галоўным дасягненнем Анатоля Мікалаевіча была яго школа. Ён падрыхтаваў цэлую плеяду паслядоўнікаў: пад яго чулым кіраўніцтвам выраслі дзясяткі кандыдатаў і дактароў навук, якія сёння працягваюць яго справу ва ўстановах аховы здароўя краіны.
Заслугі акадэміка былі высока ацэнены дзяржавай: ён быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі, кавалерам медаля Францыска Скарыны і ўладальнікам ганаровага звання «Заслужаны дзеяч навукі».
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік разам з калектывам Акадэміі навук выказвае глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам Анатоля Мікалаевіча.