У цэнтры ўвагі – разгляд вынікаў работы інстытута, у тым ліку дасягненні вучоных у галіне аграрных навук.
У Самахвалавічах створана ўнікальная ампелаграфічная калекцыя, якая налічвае 550 гатункаў вінаграду з 25 краін свету.
Акрамя вінаграднікаў, увагу нязменна прыцягвае і цяпліца з экзатычнымі культурамі. Тут, ва ўмовах абароненага грунту, паспяхова пладаносяць інжыр, хурма, ківі, маракуйя і азіміна.
Інстытут таксама дэманструе поспехі ў інтэнсіўным садаводстве: напрыклад, у аддзеле гадавальнікаводства вывучаюць калонападобныя яблыні, якія дазваляюць атрымліваць высокія ўраджаі пры вельмі шчыльнай пасадцы.
Не адстаюць і ягаднікі – спецыялісты iнстытута ўжо прадставілі першы беларускі гатунак суніцы садовай нейтральнага светлавога дня.
Для тых, хто хоча ўбачыць вынікі работы вучоных на свае вочы, інстытут падрыхтаваў насычаную праграму: 4 верасня тут пройдзе «Дзень вінаграда» – выстава-кірмаш, а 5-6 верасня дасягненні інстытута будуць прадстаўлены на фестывалі навукі ў Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі.