Намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Труханаў правёў рабочую сустрэчу з дэлегацыяй з кітайскай правінцыі Шаньсі на чале з кіраўніком Камітэта па развіцці і рэформах Ван Цынфэн
У ходзе перамоў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі і механізмы ўзаемадзеяння паміж Акадэміяй навук і арганізацыямі правінцыі Шаньсі.
Удзельнікі сустрэчы выказалі ўзаемную зацікаўленасць у рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных праектаў, абмене вопытам і пашырэнні прамысловай кааперацыі.
У склад кітайскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі розных ведамстваў і прадпрыемстваў па пытаннях замежных інвестыцый, міжнародных сувязяў, сыравінных рэсурсаў, будаўніцтва.
У рамках візіту госці наведалі пастаянна дзеючую выставу «Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці».