Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.08.2026

Уладзімір Каранік: Беларусь прадэманстравала дзяржаўны падыход да захавання экалогіі

Пытанні аховы навакольнага асяроддзя і экалагічнай бяспекі сталі ключавой тэмай сустрэчы кіраўніка НАН Беларусі пад час сустрэчы з кіраўніцтвам і калектывам Лідскага завода электравырабаў, якая прайшла ў рамках адзінага дня інфармавання.

Уладзімір Каранік нагадаў народную мудрасць:

«Мы атрымалі гэтую зямлю не ў спадчыну ад нашых бацькоў. Мы яе ўзялі ў пазыку ў нашых унукаў».

«Гэта нагадвае нам пра тое, што першарадная задача кожнага – прадэманстраваць адказны падыход перад будучымі пакаленнямі і перадаць нашу прыгожую, любімую, дагледжаную Беларусь у тым выглядзе, у якім мы яе ведаем і ў якім мы яе любім», – сказаў ён.

І вынікі такой палітыкі бачныя на практыцы. Больш за 29 краін свету сутыкаюцца з катастрафічным скарачэннем лясных масіваў (за апошнія 300 гадоў скарачэнне на 90%), Беларусь, наадварот, за гады незалежнасці павялічыла сваю лясістасць больш чым на 10%. Паказальная таксама работа з адходамі. Калі ў многіх краінах перапрацоўваецца толькі малая частка смецця (5-10%), то Беларусь дасягнула адзнакі ў 40%.

Асаблівую ўвагу кіраўнік Акадэміі навук надаў біяразнастайнасці. Сёння, калі навукоўцы ўсяго свету папярэджваюць аб тым, што планета знаходзіцца ў працэсе шостага масавага вымірання відаў, у Беларусі назіраецца зваротная тэндэнцыя: папуляцыі дзікіх жывёл растуць.

Найбольш паказальным прыкладам тут з'яўляецца гісторыя зубра, папуляцыя якога была на мяжы знікнення, але дзякуючы намаганням дзяржавы і беларускіх навукоўцаў гэты від жывёлы быў цалкам адноўлены і цяпер няма небяспекі ў яго далейшым існаванні.

«Экалогія пачынаецца з кожнага з нас. Адказнае спажыванне і беражлівыя адносіны да прыроды – залог поспеху росквіту і чысціні нашай краіны і навакольнага свету ў цэлым», – заявіў Уладзімір Каранік.
Тэгi
#візіты