Віталь Залескі – ганаровы грамадзянін Першамайскага раёна Мінска
У Беларускім дзяржаўным маладзёжным тэатры 7 верасня ўшаноўвалі пераможцаў конкурсу сярод работнікаў арганізацый «Ганаровы грамадзянін Першамайскага раёна».
У гэтым годзе ў спісе ганаровых грамадзян 17 імёнаў. Сярод іх – першы намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Віталь Залескі.
Званне «Ганаровы грамадзянін Першамайскага раёна» прысвойваецца адзін раз у год напярэдадні Дня горада і з'яўляецца вышэйшай ступенню ўдзячнасці людзям, якія паказалі высокія дасягненні і прафесійнае майстэрства ў розных сферах дзейнасці.