Светлая памяць выбітным навукоўцам: сышлі з жыцця Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка і Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі панесла цяжкую, незаменную страту. За некалькі дзён – 30 жніўня і 1 верасня 2026 года – беларуская навука пазбавілася двух акадэмікаў: сышлі з жыцця выбітныя навукоўцы Аляксандр Аляксандравіч Міхалевіч і Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка.
Аляксандр Аляксандравіч нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, стаў спецыялістам у галіне цеплафізікі, агульнай і ядзернай энергетыкі і энергазберажэння. Прайшоў шлях ад даследчыка да акадэміка НАН Беларусі, быў навуковым кіраўніком Інстытута энергетыкі НАН Беларусі, узначальваў Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны».
Аляксандр Фёдаравіч нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, прысвяціў сваё жыццё развіццю парашковай металургіі. Прайшоў шлях ад радавога інжынера да кіраўніка найбуйнейшага навукова-вытворчага аб'яднання. Ён – вядомы вучоны ў галіне парашковай металургіі і матэрыялазнаўства, які ўнёс значны ўклад у стварэнне і прамысловае засваенне новых матэрыялаў і тэхналогій, у тэорыю і тэхналогію фарміравання газатэрмічных пакрыццяў, сінтэзу кампазіцыйных матэрыялаў, хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў і сплаваў з пакрыццямі.
Светлая памяць пра іх будзе жыць у іх навуковых дасягненнях і ў нашых сэрцах. НАН Беларусі выказвае глыбокія спачуванні родным, блізкім і калегам Аляксандра Аляксандравіча і Аляксандра Фёдаравіча.