Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Аляксей Труханаў правёў сёння рабочую сустрэчу з дэлегацыяй Iнстытута фізічнай хіміі і электрахіміі імя А. Н. Фрумкіна Расійскай акадэміі навук на чале з дырэктарам Аляксеем Бураком
У цэнтры ўвагі – пытанні паглыблення навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння паміж беларускімі і расійскімі навукоўцамі і рэалізацыя сумесных навуковых праектаў.
Падчас сустрэчы бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць і абмеркавалі механізмы інтэнсіфікацыі сумесных практыкаарыентаваных даследаванняў.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанням інтэграцыі сумесных кампетэнцый для вырашэння актуальных задач у галіне фізічнай хіміі і электрахіміі.
Каменціруючы вынікі сустрэчы, Аляксей Труханаў адзначыў важнасць бесперапыннага дыялогу з расійскімі калегамі для вырашэння актуальных задач, якія стаяць перад навуковай супольнасцю Беларусі і Расіі.
«Сённяшні дыялог з калегамі з Iнстытута фізічнай хіміі і электрахіміі пацвярджае высокі запыт на кансалідацыю намаганняў нашых навуковых школ. Важна, што мы не проста абменьваемся вопытам, а абмяркоўваем канкрэтныя праекты і фарматы нашага далейшага ўзаемадзеяння», – падкрэсліў ён.