Віталь Залескі правёў рабочую сустрэчу з партыйным сакратаром Чунцынскай акадэміі навук і тэхналогій Лэй Хун
Падчас сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы развіцця навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Чунцынскай акадэміяй навук і тэхналогій. Кіраўнікі кітайскіх навуковых цэнтраў прадставілі свае інавацыйныя распрацоўкі ў галіне робататэхнікі, перадавых матэрыялаў, штучнага інтэлекту, інтэлектуальнага праектавання, а таксама іншых перспектыўных галін навукі і тэхналогій.
ОАсаблівая ўвага была ўдзелена пытанням больш эфектыўнай падрыхтоўкі сумесных навуковых праектаў, а таксама пашырэння практыкі ўзаемных візітаў прадстаўнікоў навуковых арганізацый для ўстанаўлення прамых кантактаў паміж даследчымі калектывамі.
Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Чунцынскай акадэміяй навук і тэхналогій.