Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2026

Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Каранік прыбыў з рабочым візітам у Санкт-Пецярбург, дзе сустрэўся з кіраўніком аддзялення Расійскай акадэміі навук Андрэем Рудскім

Галоўнай тэмай перамоў стала развіццё і ўмацаванне ўзаемадзеяння паміж навуковымі арганізацыямі Беларусі і Санкт-Пецярбурга, а таксама падвядзенне вынікаў ужо рэалізаваных сумесных ініцыятыў і праектаў.

Сёння беларускія і расійскія вучоныя паспяхова супрацоўнічаюць у такіх важных сферах, як біятэхналогіі, сельская гаспадарка і селекцыя раслін. Гэта супрацоўніцтва прыносіць адчувальныя вынікі і спрыяе развіццю абедзвюх краін.

Аднак, як адзначыў Уладзімір Каранік, патэнцыял для далейшага пашырэння ўзаемадзеяння паміж навукоўцамі значна шырэйшы.

Гаворка ідзе не толькі пра абмен вопытам і ведамі, але і пра стварэнне новых сумесных даследчых пляцовак, якія дазволяць аб'яднаць інтэлектуальны патэнцыял спецыялістаў з абедзвюх краін для вырашэння актуальных задач, уключаючы пытанні імпартазамяшчэння.

«Я рады, што ў адносінах Расіі і Беларусі ўдалося захаваць адзіную навуковую прастору. І мы спадзяёмся, што наша супрацоўніцтва не абмяжуецца бягучымі праектамі. Плануем больш актыўна ўзаемадзейнічаць у сферы прыродазнаўчых навук і медыцыны, каб аб'яднаць патэнцыял нашых акадэмій навук на карысць развіцця абедзвюх краін. Асаблівую цікавасць для нас уяўляе пецярбургская фармацэўтычная школа – нам ёсць чаму павучыцца, каб разам працаваць над лячэннем сацыяльна значных захворванняў, у першую чаргу анкалагічных», – сказаў Уладзімір Каранік.

У сваю чаргу Андрэй Рудскі адзначыў, што ўзаемадзеянне Санкт-Пецярбургскага аддзялення Расійскай акадэміі навук з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі набывае ўсё больш сістэмны характар: расійскія і беларускія навукоўцы вядуць сумесныя даследаванні і рэалізуюць праекты, рыхтуюць публікацыі, праводзяць рабочыя сустрэчы і навуковыя мерапрыемствы.

«За гэтымі кантактамі стаяць канкрэтныя навуковыя вынікі і прафесійныя сувязі, якія ўжо склаліся. Ужо сфарміраваны добры зачын для далейшай работы ў самых розных напрамках – ад біямедыцыны і генетычных рэсурсаў да касмічных тэхналогій, штучнага інтэлекту і фундаментальнай фізікі», – падкрэсліў ён.
Тэгi
#візіты