Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

24.09.2026

У Нацыянальным парку «Прыпяцкі» адбылося пасяджэнне двухбаковай расійска-беларускай рабочай групы па пытаннях развіцця Антарктыкі

Ад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў мерапрыемстве прыняў удзел Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Аляксей Труханаў.

У ходзе пасяджэння ўдзельнікі сустрэчы разгледзелі планы навуковага і лагістычнага супрацоўніцтва на 2026-2027 гады, у тым ліку ў рамках правядзення 19-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі і 73-й Расійскай антарктычнай экспедыцыі.

«Супрацоўніцтва з калегамі з Расійскай Федэрацыі ў гэтым палярным рэгіёне носіць стратэгічны характар: ад дастаўкі ўдзельнікаў і грузаў для БАЭ да правядзення сумесных навуковых даследаванняў, – сказаў Аляксей Труханаў. – У бягучым сезоне запланавана частковая ратацыя складаў як БАЭ, так і РАЭ. Мы дамовіліся трымаць сітуацыю па падрыхтоўцы і правядзенні экспедыцый на сумесным кантролі і аператыўна карэкціраваць пры неабходнасці».

19-я Беларуская антарктычная экспедыцыя, у якой прымуць удзел 13 палярнікаў, стартуе ў лістападзе бягучага года. Плануецца, што работа БАЭ завершыцца ў красавіку 2027 года.