Каля 600 маладых вучоных збяруцца на Міжнароднай канферэнцыі ў НАН Беларусі
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 13 па 15 кастрычніка пройдзе XXIII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2026», якая аб'яднае каля 600 маладых даследчыкаў з шасці краін: Беларусі, Расіі, Кітая, Узбекістана, Туркменістана і Арменіі.
Мерапрыемства традыцыйна стане пляцоўкай для прэзентацыі інавацыйных распрацовак і абмеркавання глабальных навуковых трэндаў.
Афіцыйнае адкрыццё адбудзецца 13 кастрычніка ў будынку Прэзідыума НАН Беларусі і будзе прымеркавана да Дня Акадэміі навук. У рамках пленарнай сесіі вядомыя беларускія навукоўцы прадставяць даклады аб прарыўных дасягненнях у ключавых галінах: ад матэрыялазнаўства і медыцынскай генетыкі да сацыялогіі і тэхналогій малочнай прамысловасці.
Асноўная работа канферэнцыі разгорнецца на 25 секцыйных пасяджэннях, якія пройдуць у інстытутах НАН Беларусі. Маладыя даследчыкі прадставяць вынікі сваіх работ па шырокім спектры дысцыплін:
фізіка-тэхнічныя і фізіка-матэматычныя навукі;
біялогія і медыцына;
біялогія і медыцына;
навукі аб Зямлі;
гуманітарны блок.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць НАН Беларусі і Савет маладых вучоных Акадэміі навук. Азнаёміцца з падрабязным раскладам выступленняў і тэматыкай секцый можна ўпраграме канферэнцыі.