У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стартуе завочны этап Студэнцкага турніру прыродазнаўча-навуковых дысцыплін (СТПНД)
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь інфармуюць аб старце завочнага этапу турніру СТПНД – каманднага спаборніцтва студэнтаў, магістрантаў і выпускнікоў 2026 года па рашэнні навуковых задач.
Турнір накіраваны на развіццё ў маладых людзей навыкаў прымянення фундаментальных ведаў для вырашэння практычных задач, навуковай дыскусіі, публічнай абароны вынікаў і міждысцыплінарнай каманднай работы. Фармат удзелу – рашэнне навуковых практыка-арыентаваных задач у адведзены перыяд часу (завочны этап), навуковыя баі (вочны этап).
Заяўкі для ўдзелу ў вочным этапе турніру (рашэнне задач і спісы каманд) прымаюцца на электронны адрас smu@presidium.bas-net.by да 19 снежня 2026 года ўключна.