Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

27.10.2026

У кітайскім горадзе Сіань на базе Паўночна-Заходняга політэхнічнага ўніверсітэта адбылося 39-е пасяджэнне Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН)

Мерапрыемства, арганізаванае Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з прымаючым універсітэтам, сабрала больш за сотню вядучых вучоных.

Прадстаўнікі 21 арганізацыі-члена МААН з 13 краін свету сабраліся, каб абмеркаваць актуальныя пытанні развіцця навукі.

Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам кіраўніка МААН, Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Караніка.

У сваім выступе ён акцэнтаваў увагу на неабходнасці паглыблення супрацоўніцтва паміж акадэміямі і ўмацавання рэсурснай базы асацыяцыі.

Гэта, на яго думку, дазволіць больш поўна выкарыстоўваць патэнцыял МААН для фарміравання інавацыйнай культуры грамадства ў краінах-удзельніцах.

Уладзімір Каранік таксама адзначыў, што Беларусь нязменна падтрымлівае курс на адкрытасць, інтэграцыю і раўнапраўнае навуковае супрацоўніцтва, выступаючы за сумеснае выкарыстанне вынікаў даследаванняў і распрацовак на прынцыпах узаемнай павагі і практычнай аддачы.

«Значэнне навукі для развіцця грамадства, забеспячэння бяспекі і тэхналагічнай незалежнасці сёння бясспрэчнае і не выклікае ні ў кога сумненняў. Менавіта таму кіраўнікі многіх дзяржаў надаюць пільную ўвагу навуковай сферы і павышэнню яе эфектыўнасці. У Беларусі гэты падыход з'яўляецца прыярытэтным, і на самым высокім узроўні неаднаразова падкрэслівалася, што без моцнай навукі немагчыма дасягнуць устойлівага развіцця», – сказаў кіраўнік Акадэміі навук.

У ходзе пасяджэння былі прыняты важныя рашэнні, уключаючы пашырэнне складу МААН. Да асацыяцыі далучыліся дзве новыя арганізацыі: Акадэмія навук правінцыі Хэнань і Паўночна-Заходні політэхнічны ўніверсітэт.

Міжнародная асацыяцыя акадэмій навук створана ў 1993 годзе з мэтай аб'яднання намаганняў вядучых навуковых арганізацый і навукоўцаў для вырашэння найбольш важных праблем навуковага развіцця, узгаднення навуковай стратэгіі акадэмій навук і буйных навуковых цэнтраў розных краін, а таксама падрыхтоўкі навуковых кадраў. НАН Беларусі з 2017 года выконвае функцыі базавай акадэміі навук у арганізацыйным і метадычным суправаджэнні МААН.
Тэгi
#МААН