Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік удзельнічае ў канферэнцыі вядучых навукоўцаў Глабальнага Поўдня
Мерапрыемства, якое праходзіць у кітайскім горадзе Сіань, сабрала вядучых навукоўцаў, даследчыкаў і экспертаў з краін СНД, Азіі, Лацінскай Амерыкі і Афрыкі.
У цэнтры ўвагі – актуальныя напрамкі развіцця навукі і тэхнікі, у тым ліку ў галіне штучнага інтэлекту і інтэлектуальнай вытворчасці, авіяцыйных і аэракасмічных тэхналогій, новых матэрыялаў, энергетыкі і рухавікоў, вылічальных сістэм.
У сваім выступленні Уладзімір Каранік падкрэсліў, што супрацоўніцтва Беларусі з краінамі Глабальнага Поўдня мае стратэгічнае значэнне.
«Беларусь бачыць у краінах Глабальнага Поўдня ключавых партнёраў у пабудове больш справядлівага светапарадку і будучыні роўных магчымасцяў», – заявіў кіраўнік НАН.
Уладзімір Каранік таксама паведаміў, што Нацыянальная акадэмія навук Беларусі гатова прапанаваць свой патэнцыял для паспяховага супрацоўніцтва з партнёрамі з буйных навуковых цэнтраў для вырашэння экалагічных праблем, развіцця энергетыкі, забеспячэння насельніцтва краін Поўдня чыстай вадой і харчаваннем.