У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшло пасяджэнне Прэзідыума
У яго рабоце прынялі ўдзел намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Матусевіч, Міністр адукацыі Андрэй Іванец, Старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Аляксандр Гучок, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Дзяніс Каржыцкі і інш.
У цэнтры ўвагі апынуліся змены ў дзяржаўных праграмах навуковых даследаванняў на 2026-2030 гады, а таксама пытанні аптымізацыі структуры акадэмічных арганізацый і кадравыя назначэнні.