НАН Беларусі ўдзельнічае ў IX Кітайскай міжнароднай выставе імпарту
Мерапрыемства, якое сабрала прадстаўнікоў больш за 160 краін, праходзіць з 5 па 10 лістапада ў Шанхаі.
Галоўная тэма гэтага года: «Беларусь тэхналагічная» (у рамках Гадоў прамысловай кааперацыі Беларусі і Кітая (2026-2027)).
Акадэмія навук у рамках Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь прадставіць 11 перадавых навукова-тэхнічных распрацовак.
Сярод іх – інавацыйныя рашэнні ў галіне новых матэрыялаў, лазерных і аптычных тэхналогій, эфектыўнай перапрацоўкі мінеральнай сыравіны, а таксама дасягненні ў сферы медыцыны і фармацэўтыкі.
Удзел у выставе арганізацый НАН Беларусі прадугледжвае наладжванне новых дзелавых сувязяў і правядзенне перамоў з вядучымі кітайскімі навуковымі арганізацыямі і кампаніямі.
Асаблівую ўвагу плануецца надаць абмеркаванню магчымасцяў рэалізацыі сумесных праектаў, паставак перадавых тэхналогій і абсталявання, а таксама прасоўванню беларускіх лекавых прэпаратаў на шырокі рынак Кітая.