Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.11.2026

У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам Старшыні Прэзідыума НАН Уладзіміра Караніка прайшло пасяджэнне арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускай навукі

Асноўная ўвага была ўдзелена пытанням арганізацыі свята ў 2027 годзе.

На пасяджэнні былі разгледжаны ключавыя аспекты маючага адбыцца мерапрыемства, у тым ліку ў частцы арганізацыі выставы навукова-тэхнічных дасягненняў і культурнай праграмы.

У рабоце аргкамітэта прынялі ўдзел прадстаўнікі ВАК, Дзяржкамітэта па стандартызацыі, Міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, інфармацыі, сельскай гаспадаркі і харчавання, унутраных спраў, эканомікі, энергетыкі, па надзвычайных сітуацыях, культуры, а таксама Мінгарвыканкама, ДВПК, ДКНТ і Белдзяржхарчпрама.