У Акадэміі навук вызначылі выканаўцаў мерапрыемстваў у рамках ДП «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады
У адпаведнасці з пратаколам № 7 ад 3 лістапада 2026 г. пасяджэння конкурснай камісіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па выбары выканаўцаў мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы «Навука для эканомікі і грамадства» на 2026-2030 гады вызначаны выканаўцы мерапрыемстваў:
УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» па мерапрыемстве «Распрацаваць сістэму маніторынгу геафізічных параметраў калязямной прасторы з выкарыстаннем касмічнага і наземнага сегментаў»;
УП «Геаінфармацыйныя сістэмы» па мерапрыемстве «Распрацаваць тэхналогію выяўлення абноўленых даных аб прасторавых аб'ектах мясцовасці на аснове апрацоўкі разнастайных крыніц інфармацыі для прыняцця рашэння аб абнаўленні картаграфічнай прадукцыі з выкарыстаннем даных ДЗЗ з космасу»;
ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» па мерапрыемстве «Распрацаваць асновы мікробных біятэхналогій новага пакалення для біярэгуляцыі складу глебавах мікрабацэнозаў, абароны і павышэння стрэсаўстойлівасці сельскагаспадарчых культур да экстрэмальных абіятычных і біятычных фактараў»;
ДНВА «Хімічны сінтэз і біятэхналогіі» па мерапрыемстве «Распрацаваць біятэхналагічную платформу рэгуляцыі мікрабіёма страўнікава-кішачнага тракту птушкі, свіней і рыб»;
ДП «Акадэмфарм» па мерапрыемстве «Распрацаваць тэхналогіі вырабу цвёрдафазных імунаферментных тэст-сістэм для вызначэння анкамаркераў злаякасных новаўтварэнняў страўнікава-кішачнага тракту – СА 19-9, СА 72-4»;
ДП «Акадэмфарм» па мерапрыемстве «Распрацаваць тэхналогіі вырабу цвёрдафазных імунаферментных тэст-сістэм для выяўлення антыцелаў класаў IgM і IgG да цытамегалавірусу (ЦМВ) і вызначэння авіднасцi антыцелаў класа IgG да ЦМВ».