У НАН Беларусі з’явілася спецыялізаванае перыядычнае выданне для апублікавання навуковых прац у галіне філасофіі “Філасофскія даследаванні”
У 2014 годзе Выдавецкім домам “Беларуская навука” выдадзены першы выпуск штогадовага зборніка навуковых прац “Філасофскія даследаванні”, у якім змешчаны навуковыя працы вядомых беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх філосафаў. Выданне атрымала станоўчую ацэнку. Загадам Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 19.06.2015 № 156 зборнік навуковых парац “Філасофскія даследаванні” ўключаны ў Пералік навуковых выданняў Рэспублікі Беларусь для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па філасофскай галіне навукі. К цяперашняму часу рэдкалегія, якую ўзначальвае доктар філасофскіх навук, прафесар, загадчык Цэнтра сацыяльна-філасофскіх і антрапалагічных даследаванняў Інстытута філасофіі НАН Беларусі Т.І.Адула, падрыхтавала другі выпуск зборніка, які быў зацверджаны Вучоным саветам Інстытута філасофіі НАН Беларусі і рэкамендаваны да апублікавання. Ідзе збор матэрыялаў, якія афармляюцца згодна з патрабаваннямі, для наступнага выпуску выдання.