Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

13.07.2015

Прадстаўнікі НАН Беларусі прынялі ўдзел у 22-й Паўднёваафрыканскай міжнароднай шматпрофільнай выставе “САІТЭКС&Біг7”

З 18 па 25 чэрвеня беларуская дэлегацыя наведала Іаганесбург (ЮАР), дзе прыняла ўдзел у рабоце Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь у рамках 22-й Паўднёваафрыканскай міжнароднай шматпрофільнай выставы “САІТЭКС&Біг7”. У складзе дэлегацыі былі намеснік генеральнага дырэктара НПЦ па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі Алег Ігнаценка, дырэктар Інстытута хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі (ІХНМ) Уладзімір Агабекаў. Як адзначыў У.Агабекаў, найбольшую цікавасць наведвальнікаў акадэмічнай экспазіцыі вызвалі распрацоўкі па стварэнні мікрафільтрацыйных мембран з біяцыднымі пакрыццямі для ачысткі вады, мадыфікаванага вогнетрывалага валакна тыпу “Арселон” і інш. Экспанаты былі падрабязна прадстаўлены карпарацыі Manna Trust LDA, вынікам чаго стала падпісанне пратакола аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НПЦ па матэрыялазнаўстве, ІХНМ НАН Беларусі, БДУ і Manna Trust LDA.