Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.07.2015

Створана сумесная навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў

Навукова-даследчая лабараторыя тэхналогій інтэрнэту рэчаў (Internet of Things) створана на базе факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ пры ўдзеле «Цэнтра сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі і ТАА "ЗТЕ". Подпісы пад дакументам аб стварэнні лабараторыі паставілі: рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі» НАН Беларусі Віктар Дравіца і дырэктар замежнага ТАА «ЗТЕ» Тан Лухаа. Створаная лабараторыя ўвойдзе ў склад навукова-адукацыйнага кластара «Вялікія інфармацыйныя сістэмы».
У навукова-даследчай лабараторыі будуць выконвацца доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы ў сферы аўтаматычнай ідэнтыфікацыі і электроннага бізнесу.