Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

23.07.2015

На Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе беларусы заваявалі срэбра і дзве бронзы

На 26-й Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе беларусы заваявалі срэбра і дзве бронзы, паведамляе БЕЛТА. Алімпіяда праходзіла з 12 па 19 ліпеня ў г.Орхус (Данія). У ёй прынялі ўдзел 239 школьнікаў з 63 краін. Беларусь на алімпіядзе прадстаўлялі навучэнец гімназіі №1 імя Ф.Скарыны Мінска Сяргей Янушкевіч (срэбра), навучэнцы Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзмітрый Патурэмскі (бронза), Дзяніс Яроцкі (бронза), Дзяніс Пасанен (пахвальная грамата). Кіраўнікі і трэнеры каманды - кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік лабараторыі нехрамасомнай спадчыннасці Інстытута генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Панкратаў і дацэнт кафедры батанікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Зоя Грушэцкая. Міжнародная біялагічная алімпіяда з'яўляецца вышэйшым спаборніцтвам сярод школьнікаў розных краін. Кожная з краін-удзельніц дасылае чатырох навучэнцаў з ліку пераможцаў адпаведных нацыянальных спаборніцтваў.