НАН Беларусі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў пакістанскіх навуковых арганізацый
7 жніўня 2015 года ў НАН Беларусі з візітам прыбыла дэлегацыя прадстаўнікоў пакістанскіх навуковых арганізацый у складзе генеральнага дырэктара Пакістанскага савета навуковых і прамысловых даследаванняў Шахзада Алама, навуковага саветніка Міністэрства навукі і тэхналогій Пакістана Амджана Хусейна, начальніка міжнароднага аддзела Інстытута інфармацыйных тэхналогій Пакістана Аршада Саліма Маліка. У ходзе візіту дэлегацыя наведала пастаянную выстаўку НАН Беларусі “Дасягненні айчыннай навукі – вытворчасці” і музей гісторыі НАН Беларусі.
Таксама былі праведзены перамовы з кіраўніцтвам НАН Беларусі і арганізацый НАН Беларусі аб перспектыўных напрамках і механізмах далейшага супрацоўніцтва.
Затым госці з Пакістана наведалі ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі” і ДНУ “Фізіка-тэхнічны інстытут НАН Беларусі”.