Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

10.08.2015

Савет маладых вучоных НАН Беларусі правёў прэс-канферэнцыю на тэму “Моладзь у навуцы. Аб падрыхтоўцы да І Еўразійскага форума маладых вучоных (YES-Форум)»

10 жніўня 2015 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Моладзь у навуцы. Аб падрыхтоўцы да І Еўразійскага форума маладых вучоных (YES-Форум)». У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Андрэй Іванец – старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі, загадчык лабараторыі Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі; Аляксей Труханаў – намеснік старшыні Савета маладых вучоных НАН Беларусі, вядучы навуковы супрацоўнік НПЦ па матэрыялазнаўству НАН Беларусі; Аляксандр Шэпшалёў – намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па харчаванні, кандыдат тэхнічных навук; Павел Марозік – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі; Пётр Пякуцька – вучоны сакратар Інстытута эканомікі НАН Беларусі, кандыдат эканамічных навук.