У Дзень ведаў у НАН Беларусі адбыўся тэматычны ўрок «Моладзь на шляху да вяршыняў»
1 верасня 2015 года ў НАН Беларусі адбыўся тэматычны ўрок «Моладзь на шляху да вяршыняў». Гасцямі вышэйшай навуковай арганізацыі краіны сталі школьнікі - пераможцы прадметных алімпіяд. Перад удзельнікамі тэматычнага ўрока выступіў Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі Аляксандр Кільчэўскі, старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Андрэй Іванец. Маладыя вучоныя Акадэміі навук выступілі перад навучэнцамі з лекцыямі на актуальныя навуковыя тэмы. Школьнікі наведалі музей гісторыі НАН Беларусі, а таксама пастаянна дзеючую выставу «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці".