У Дзень ведаў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Гусакоў сустрэўся з магістрамі ІПНК
1 верасня 2015 года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў адбылася сустрэча Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакоў з магістрантамі. У гэтым годзе ў магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў звыш 80 юнакоў і дзяўчат будуць навучацца па 9 спецыяльнасцях. У.Гусакоў цёпла павіншаваў магістрантаў з Днём ведаў і пажадаў ім працягнуць сваю вучобу ў аспірантуры. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі падкрэсліў, што маладых людзей, якія вырашылі звязаць сваё жыццё з навукай, чакаюць у навукова-даследчых інстытутах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.