Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

01.09.2015

У НАН Беларусі адбудзецца выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі

3-4 верасня 2015 года ў НАН Беларусі (Мінск, пр. Незалежнасці, 66) адбудзецца выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі. Інстытуты і прадпрыемствы Акадэміі навук прадставяць больш за 500 новых інавацыйных і навуковых распрацовак. Мэта мерапрыемства - актывізацыя прасоўвання і камерцыялізацыі вынікаў даследаванняў і распрацовак арганізацый НАН Беларусі, папулярызацыя дасягненняў акадэмічнай навукі. На выставу запрашаюцца не толькі прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў, міністэрстваў і ведамстваў, але і дыпламатычнага корпуса, гандлёвых прадстаўніцтваў, вышэйшых навучальных устаноў, бізнесу, бізнес-асацыяцый, няўрадавых арганізацый, жыхары Мінска і госці сталіцы. Працаваць выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі будзе 3 і 4 верасня 2015 года. Урачыстае адкрыццё выставы-кірмашу дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі адбудзецца 3 верасня 2015 года ў 10.00.