Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

04.09.2015

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў наведаў 4 верасня 2015 года выставу-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі і правёў сустрэчу з навуковай грамадскасцю

4 верасня 2015 года Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Андрэй Кабякоў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці. Як паведамляе БЕЛТА, па выніках сустрэчы Прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў даручыў Нацыянальнай акадэміі навук паскорыць распрацоўку нарматыўна-прававога акта па стварэнні "БелБіяграду". Акрамя таго, кіраўнік урада даручыў НАН Беларусі разгледзець пытанні аб асветленасці трасы М-1 з выкарыстаннем беларускай святлодыёднай тэхнікі, а таксама аб павелічэнні фінансавання навукі і навуковых даследаванняў шляхам аптымізацыі бюджэтных расходаў.
Перад сустрэчай Андрэй Кабякоў наведаў выставу-кірмаш дасягненняў беларускай навукі, у тым ліку стэнды навукова-практычных цэнтраў НАН Беларусі па земляробстве, бульбаводстве і плодаагародніцтве, па жывёлагадоўлі. На знаёмства з прадстаўленымі ўзорамі прэм'ер-міністр выдаткаваў каля дзвюх гадзін.