Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.09.2015

У НАН Беларусі адкрылася выстава-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакоў урачыста адкрыў выставу-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі. На адкрыцці У.Р. Гусакоў звярнуў увагу на тое, што перад НАН пастаўлены задачы інтэгравацца ў эканоміку, працаваць на эканоміку, забяспечваць інавацыйнае развіццё краіны, навукова-тэхнічны прагрэс. І гэтыя задачы паспяхова вырашаюцца. На выставе прадстаўлены больш за 500 новых інавацыйных і навуковых распрацовак. Выстава праходзіць па адрасе г. Мінск, пр. Незалежнасці, 66 (будынак Прэзідыума НАН Беларусі) і будзе доўжыцца да 4 верасня 2015 г. Уваход на выставу свабодны.