Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

03.09.2015

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец наведаў выставу-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Косінец наведаў 3 верасня 2015 г. выставу-кірмаш дасягненняў беларускай акадэмічнай навукі. У ходзе наведвання Аляксандр Косінец азнаёміўся з апошнімі распрацоўкамі вучоных НАН Беларусі, а таксама правёў шэраг канструктыўных дыялогаў з прадстаўнікамі навуковай грамадскасці па асобных напрамках распрацовак з мэтай актывізацыі эканамічнага складніка навукова-практычнай дзейнасці.
Нагадаем, што на выставе прадстаўлены больш за 500 навуковых распрацовак арганізацый НАН Беларусі. Праца выставы працягнецца да 4 верасня.