15 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень бібліятэк. Да гэтага дня Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавала цэлы шэраг карысных і цікавых акцый.
З 15 па 25 верасня 2015 года праводзіцца штогадовая акцыя для маладых навукоўцаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і спецыялістаў «Стань чытачом навуковай бібліятэкі бясплатна».
Таксама з 15 па 25 верасня ў холе бібліятэкі ўсе жадаючыя могуць прыняць удзел у акцыі «Змяняем кнігу на кнігу». Для абмену прымаюцца любыя кнігі па жанры, тэматыцы і годзе выдання з хатніх бібліятэк.
З 15 па 30 верасня ў холе першага паверха бібліятэкі будзе праводзіцца акцыя «Карысная кніга». Бібліятэка прапануе ўзяць любыя ўпадабаныя кніжкі, буклеты, брашуры, метадычныя дапаможнікі, рэкамендацыі, навучальныя дапаможнікі, практычныя, лабараторныя заданні, розныя даведнікі, выдадзеныя за перыяд з 2010 па 2012 г.