Прэзідэнт РАН Уладзімір Фортаў выступіць з дакладам на канферэнцыі па фізіцы плазмы ў Мінску
15 верасня 2015 года прэзідэнт Расійскай акадэміі навук Уладзімір Фортаў наведае НАН Беларусі. Гэта будзе яго першы візіт у Беларусь у якасці Прэзідэнта РАН. Мэта візіту - удзел у адкрыцці VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Фізіка плазмы і плазменныя тэхналогіі», выступленне з дакладам, правядзенне перагавораў з кіраўніцтвам НАН Беларусі пра механізмы і перспектывы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт РАН сустрэнецца са Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі У.Р.Гусаковым, вядучымі вучонымі Акадэміі навук, азнаёміцца з пастаянна дзеючай выставай «Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці», музеем гісторыі НАН Беларусі.